Для навучэнцаў школ горада і раёна гэта ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з асновамі журналістыкі, паўдзельнічаць у стварэнні газетных матэрыялаў, азнаёміцца з курсам фотамайстэрства, атрымаць вопыт практычнай дзейнасці ў прафесійным асяроддзі.

Формы супрацоўніцтва: экскурсіі ў рэдакцыю, дыялогавыя пляцоўкі і круглыя сталы на базе ўстаноў адукацыі, прысутнасць на важных раённых мерапрыемствах у ролі журналіста ці блогера, практычныя трэнінгі.

Вынік сваёй працы юныя блогеры і карэспандэнты ўбачаць неадкладна: усе матэрыялы будуць апублікаваны ў газеце пад спецыяльнай рубрыкай, а таксама ў нашых сацыяльных сетках.

Хочаш яркі старт у медыя? Тады далучайся!

Тэлефон для супрацоўніцтва: +37533 305-14-68. Звані, або пішы ў прыватныя паведамленні.