Рэестр заложанай рухомай маёмасці пачне працаваць у Беларусі з 1 верасня. Гэта прадугледжана ўказам №539 "Аб рэестры рухомай маёмасці, абцяжаранай залогам", які падпісаў Прэзідэнт, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Рэестр заложанай рухомай маёмасці пачне працаваць у Беларусі з 1 верасня. Гэта прадугледжана ўказам №539 "Аб рэестры рухомай маёмасці, абцяжаранай залогам", які падпісаў Прэзідэнт, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Нормы ўказа прадугледжваюць стварэнне рэестра рухомай маёмасці, абцяжаранай залогам, у выглядзе інфармацыйнай сістэмы, якая працуе ў інтэрнэце, у якой будзе акумулявацца інфармацыя аб перадачы рухомай маёмасці ў залог.

Рэестр пачне функцыянаваць з 1 верасня 2016 года і будзе выкарыстоўвацца ўсімі зацікаўленымі для атрымання інфармацыі аб тым, што рухомая маёмасць знаходзіцца ў залогу, і для вызначэння прыярытэту залогаўладальніка.

У сістэму будзе ўносіцца інфармацыя аб абцяжэнні залогам любой маёмасці, якая ў адпаведнасці з заканадаўствам можа быць прадметам залогу. У той жа час, указ не распаўсюджваецца на адносіны, якія рэгулююцца бюджэтным, падатковым, а таксама заканадаўствам аб мытным рэгуляванні, аб каштоўных паперах, аб абцяжэнні залогам маёмасных правоў.

Інфармацыя ў рэестр будзе ўносіцца залогаўладальнікамі на бязвыплатнай аснове. Згода залогадаўцы для гэтага не спатрэбіцца. Па выніках унясення інфармацыі ў рэестр прадмету залогу прысвоіцца рэгістрацыйны нумар.

На бязвыплатнай аснове інфармацыю прадаставяць судам агульнай юрысдыкцыі; падатковым органам; органам, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць; органам пракуратуры; органам Камітэта дзяржаўнага кантролю; Следчаму камітэту; Нацыянальнаму банку; залогаўладальнікам і натарыусам у дачыненні да рухомай маёмасці, інфармацыя аб залогу якой унесена імі ў рэестр; судовым выканаўцам; іншым дзяржаўным органам у выпадках, прадугледжаных закананадаўчымі актамі.

Аператарам і ўладальнікам рэестра вызначана навукова-інжынернае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Інстытут прыкладных праграмных сістэм", якое будзе як ажыццяўляць стварэнне і праграмна-тэхнічнае суправаджэнне рэестра, так і аказваць паслугі па прадастаўленні інфармацыі, яе ўнясенні, змяненні і выключэнні.