У Віцебскай вобласці пачынаюць працу рэгіянальныя этапы рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу "100 ідэй для Беларусі", паведамілі БЕЛТА ў абласным камітэце БРСМ.
У Віцебскай вобласці пачынаюць працу рэгіянальныя этапы рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу "100 ідэй для Беларусі", паведамілі БЕЛТА ў абласным камітэце БРСМ.
У восьмы раз Беларускі саюз моладзі збярэ лепшыя распрацоўкі ў розных сферах. Сёлета будзе 10 намінацый, якія аб'яднаюць праекты ў галіне энергетыкі, прамысловасці, медыцыны, будаўнічых тэхналогій, бія- і нанаіндустрыі, інфармацыйных і авіякасмічных тэхналогій, нацыянальнай бяспекі і сацыяльнай сферы. Старт рэгіянальным адборам маладзёжнага конкурсу будзе дадзены ў Паставах 22 лістапада. На наступны дзень эстафету прыме Віцебск, а завершыцца этап 11 снежня ў Лепелі.
"Конкурс - выдатная магчымасць рэалізаваць сябе і сваю ідэю абсалютна ў любой сферы. З дапамогай яго рабяты могуць знайсці аднадумцаў, спонсараў, укараніць свой праект у рэальны сектар вытворчасці", - адзначылі ў абкаме моладзевай арганізацыі.
"100 ідэй для Беларусі" - рэспубліканскі маладзёжны праект ГА "БРСМ". Асноўная задача мерапрыемства - актывізацыя інавацыйнай дзейнасці і прафесійнай мабільнасці моладзі, стварэнне і прасоўванне канкрэтных інавацыйных праектаў і перспектыўных навукова-тэхнічных распрацовак. Пераможцам конкурсу з ліку навучэнскай моладзі ўручаюцца рэкамендацыі ЦК БРСМ для паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі на спецыяльнасці, якія адпавядаюць профілю іх конкурснага праекта.