Рэгіянальныя ініцыятывы
Увага! Суб'екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва могуць атрымаць крэдытныя рэсурсы пад 8 працэнтаў гадавых пры рэалізацыі сваіх інвестыцыйных праектаў.
Крэдытныя рэсурсы могуць прадастаўляцца банкамі і Банкам развіцця для рэалізацыі эфектыўных і фінансава рэалізуемых інвестыцыйных праектаў, уключаных у пералік «Рэгіянальная ініцыятыва», на наступных умовах:
валюта крэдыту – беларускі рубель;
крэдытны дагавор заключаецца на тэрмін акупнасці інвестыцыйнага праекта, але не больш за 15 гадоў;
працэнтная стаўка: не больш за 8 працэнтаў гадавых, для аграрных раёнаў – не больш за 6,5 працэнтаў гадавых.
Праекты павінны рэалізоўвацца на тэрыторыі рэгіёнаў, за выключэннем абласных цэнтраў і г. Мінска, а таксама прылеглых да іх раёнаў.
Падрабязная інфармацыя аб пераліку «Рэгіянальная ініцыятыва» на анлайн-пляцоўцы, створанай Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, рэгіянальная-ініцыятыва.бел.