Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты 10 верасня, а не ў крайні тэрмін - 15 верасня, дазволіць павялічыць перыяд агітацыі да месяца. Пра гэта заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына патлумачыла: "Паколькі кандыдатаў мала. Мы ўжо цяпер бачым, што іх будзе не больш пяці. Думаю, што мы ўправімся да 10-га (верасня. - Заўв. БЕЛТА). Тады ў кандыдатаў проста працягнецца перыяд перадвыбарнай агітацыі. Прынамсі, ён будзе не 25 дзён, а цэлы месяц".

На яе думку, этап збору подпісаў прайшоў дастаткова спакойна і быў не вельмі актыўным. "Хоць тое, што на ўзроўні пікетаў, на мой погляд, працавала нядрэнна, прынамсі, у горадзе Мінску. Спачатку выбаршчыкам было цікава. Да пікетаў выстройваліся чэргі", - сказала Лідзія Ярмошына.

Яна таксама дадала, што кандыдаты, якія прадстаўляюць пункт гледжання, альтэрнатыўны афіцыйнаму, былі менш актыўныя, чым пяць гадоў таму. Адказваючы на пытанне аб прычынах гэтага, Лідзія Ярмошына сказала: "Думаю, што недахоп фінансавых сродкаў".

Акрамя таго, кіраўнік ЦВК лічыць, што збор подпісаў - самы цікавы этап выбарчай кампаніі. На яе думку, калі ўжо зарэгістраваныя кандыдаты пачнуць агітацыю, то ў іх будзе больш самацэнзуры.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)