Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) у Беларусі пачынаецца сёння, 2 мая. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі, перыяд рэгістрацыі працягнецца па 1 чэрвеня.
Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) у Беларусі пачынаецца сёння, 2 мая. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі, перыяд рэгістрацыі працягнецца па 1 чэрвеня.
Як і ў мінулым годзе, абітурыент зможа прыйсці ў пункт рэгістрацыі ў адным горадзе, але аформіцца для здачы ЦТ у іншых гарадах. Абітурыента на ЦТ можа зарэгістраваць блізкі сваяк, якому пры сабе трэба мець натарыяльна засведчаную даверанасць і ксеракопію пашпарта. Такія ж дакументы спатрэбяцца для атрымання дакументаў па выніках ЦТ.
Час працы пунктаў рэгістрацыі - з 9.00 да 19.00 (у суботнія (14 і 28 мая) і нядзельныя дні (22 мая) - з 9.00 да 18.00). Інфармацыя аб пунктах рэгістрацыі прадстаўлена ў раздзеле "Абітурыенту. Паступаючым у ВНУ. Прыём-2016" на партале Міністэрства адукацыі або ў раздзеле "Пункты рэгістрацыі" на сайце РІКЗа.
Нагадаем, што пры рэгістрацыі абітурыент падае заяву па сваім выбары на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь (запаўняецца ў пункце рэгістрацыі сумесна з работнікам пункта рэгістрацыі). Паступаючы павінен прадставіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне бежанца), або даведку, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які сведчыць асобу.
Пасля падачы заявы абітурыент атрымлівае ў работніка пункта рэгістрацыі асабовы рахунак і ажыццяўляе аплату за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні.
Упершыню сёлета аплата за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу абітурыентаў у ЦТ будзе ажыццяўляцца праз аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (АРІП) у памеры 0,1 базавай велічыні (Br21 тыс.) за адзін навучальны прадмет.
Па заканчэнні рэгістрацыі і пацвярджэння факту аплаты за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў ЦТ абітурыент атрымлівае пропуск. Пропуск лічыцца зарэгістраваным, калі на ім маецца пячатка ўстановы, вызначанай пунктам рэгістрацыі на ЦТ, подпіс упаўнаважанага прадстаўніка пункта рэгістрацыі і пазначаны рэгістрацыйны нумар.