18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануецца спрасціць рэгістрацыю інтэрнэт-рэсурсаў. Аб гэтым паведаміў 17 чэрвеня журналістам начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Беларусі Валерый Вакульчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У цяперашні час Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і Аператыўна-аналітычны цэнтр вядуць работу па спрашчэнні працэдуры дзяржаўнай рэгістрацыі інтэрнэт-рэсурсаў. У прыватнасці, для паскарэння працэсу рэгістрацыі можа быць зніжаны аб'ём інфармацыі, якую юрыдычныя асобы павінны ўносіць пры рэгістрацыі, а частка звестак заменена унікальным нумарам падаткаплацельшчыка (УНП).
Дзяржаўная рэгістрацыя інтэрнэт-рэсурсаў прадугледжана пастановай Савета Міністраў №644 ад 29 красавіка 2010 года "Аб некаторых пытаннях удасканалення выкарыстання нацыянальнага сегмента глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт". Яна ажыццяўляецца па заяўным прынцыпе на падставе заявы на рэгістрацыю, якая падаецца пастаўшчыком інтэрнэт-паслуг. Працэдуру плануецца завяршыць да 1 ліпеня бягучага года. Пасля звесткі аб рэсурсах регістраваная арганізацыя павінна будзе перадаць у Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Беларусі.-0-
БЕЛТА
Рэгістрацыю інтэрнэт-рэсурсаў у Беларусі плануюць спрасціць
18.6.20100 праглядаў