Супрацоўнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены чарговыя рэйдавыя мерапрыемствы на аб'ектах гандлю па процідзеянні абароту небяспечнай і не адпавядаючай патрабаванням заканадаўства аб пажарнай бяспецы.

У ходзе мерапрыемства супрацоўнікамі Лепельскага РАНС наведаны РУП «Белпошта» і філіял Лепельскі «Віцебскае абласное спажывецкае таварыства». Ратавальнікі праверылі наяўнасць у продажы сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння. належную ўвагу надавалася наяўнасці сертыфікатаў адпаведнасці патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння (ТР ЕАЭС 043/2017).

З прадаўцамі праведзены гутаркі аб абавязковасці выканання дзеючага заканадаўства ў сферы гандлю сродкамі забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння. Фактаў рэалізацыі прадукцыі без дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці не выяўлена.