Супрацоўнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены чарговыя рэйдавыя мерапрыемствы на аб'ектах гандлю па процідзеянні абароту небяспечнай і не адпавядаючай патрабаванням заканадаўства аб пажарнай бяспецы.

У ходзе мерапрыемства супрацоўнікамі Лепельскага РОНС наведаны АЗС ПРУП «Беларуснафта» (г. Лепель, вул. Чуйкова, д. 199). Ратавальнікі праверылі наяўнасць у продажы сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння – вогнетушыцелі. належную ўвагу надавалася наяўнасці сертыфікатаў адпаведнасці патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння (ТР ЕАЭС 043/2017).

З работнікамі АЗС праведзена гутарка аб абавязковасці выканання дзеючага заканадаўства ў сферы гандлю сродкамі забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння. Фактаў рэалізацыі прадукцыі без дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці не выяўлена.