Работнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены чарговыя рэйдавыя мерапрыемствы на аб'ектах гандлю па процідзеянні абароту небяспечнай і не адпаведнай патрабаванням заканадаўства аб пажарнай бяспецы.

Работнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены чарговыя рэйдавыя мерапрыемствы на аб'ектах гандлю па процідзеянні абароту небяспечнай і не адпаведнай патрабаванням заканадаўства аб пажарнай бяспецы.

У ходзе мерапрыемства работнікі Лепельскага РАНС наведалі магазін «Аўтаэксперт» (в. Заслонава, д. 10), аўтамайстэрню (г. Лепель, вул. Мінскае шасэ, д. 33), аўто магазін «СД-партс» (г. Лепель, вул. Чуйкова, д. 75/17), магазін «Строймаркет» (в. Заслонава, д. 10), аўтамайстэрню (г. Лепель, вул. Мінскае шасэ, д. 42/1), магазін «Аўта магія» ТАА «ПалозаўАўта» (г. Лепель, вул. Партызанская, д. 13К), магазін ТАА «Рэмаўтазбыт» (г. Лепель, вул. Лабанка, д. 43), магазін (г. Лепель, вул. Чуйкова, д. 46а), магазін «Тры цаны» (г. Лепель, вул. Вайсковая, д. 130а), магазін «Тры цаны» (г. Лепель, вул. Чуйкова, д. 48А/9), магазін ПУП «Аўта-про» (г. Лепель, вул. Дэпоўская, д. 10). Ратавальнікі праверылі наяўнасць у продажы вырабы пагонажныя электрамантажныя, сродкі вогнеаховы, сродкі пажаратушэння, тэхнічныя сродкі, якія функцыянуюць у складзе сістэм пажарнай аўтаматыкі (пажарныя выведнікі). належную ўвагу надавалася наяўнасці сертыфікатаў адпаведнасці патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння (ТР ЕАЭС 043/2017).

З прадаўцамі праведзены гутаркі аб абавязковасці выканання дзеючага заканадаўства ў сферы гандлю сродкамі забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння. Фактаў рэалізацыі прадукцыі без дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці не выяўлена.