Супрацоўнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены чарговыя рэйдавыя мерапрыемствы на аб'ектах гандлю па процідзеянні абароту небяспечнай і не адпавядаючай патрабаванням заканадаўства аб пажарнай бяспецы.

У ходзе мерапрыемства работнікі Лепельскага РАНС наведалі магазін «Стройматэрыялы» ІП Клавовіч С.А. (г. Лепель, вул. Чуйкова, д. 48/1), магазін «Твой дом» ІП Бунакоў А.В. (г. Лепель, вул. Будзёнага), ТАА «Лепель Гранд» (г. Лепель, вул. М. Горкага, д. 52а), магазін «Дэпо» ТАА «Чашнікі Прадмаркет» (г. Лепель, вул. Дэпаўская, 16).

Ратавальнікі праверылі наяўнасць у продажы вырабы сродкі пажаратушэння. належную ўвагу надавалася наяўнасці сертыфікатаў адпаведнасці патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння (ТР ЕАЭС 043/2017).

З работнікамі праведзены гутаркі аб абавязковасці выканання дзеючага заканадаўства ў сферы гандлю сродкамі забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння. Фактаў рэалізацыі прадукцыі без дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці не выяўлена.