У мэтах забеспячэння пажарнай бяспекі падчас правядзення ўборачнай кампаніі, а таксама недапушчэння гібелі грамадзян на вадаёмах работнікамі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены прафілактычныя рэйды па сельскагаспадарчых аб'ектах і месцах адпачынку грамадзян у выхадныя дні.

У мэтах забеспячэння пажарнай бяспекі падчас правядзення ўборачнай кампаніі, а таксама недапушчэння гібелі грамадзян на вадаёмах работнікамі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены прафілактычныя рэйды па сельскагаспадарчых аб'ектах і месцах адпачынку грамадзян у выхадныя дні.

Падчас сельскагаспадарчых работ на палях, ратавальнікі праверылі ўкамплектаванасць уборачнай тэхнікі першаснымі сродкамі пажаратушэння, а таксама веды работнікаў наконт выканання правілаў пажарнай бяспекі. Прадстаўнікі МНС правялі дадатковыя супрацьпажарныя інструктажы па правілах карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, а таксама дзеянняў у выпадку ўзнікнення або выяўлення пажару.

Таксама, падчас рэйду па вадаёмах ратавальнікі правялі з адпачывальнікамі тлумачальную працу, падчас якой грамадзяне даведаліся аб асноўных правілах паводзін на вадаёмах. Дзецям ратавальнікі расказалі аб мерах бяспечных паводзін у перыяд летніх канікул, нагадалі аб тым, як правільна паводзіць сябе на адпачынку ў лесе, падчас навальніцы і знаходзячыся дома. З дарослымі работнікі МНС правялі прафілактычную гутарку, падчас якой бацькі даведаліся аб тым, наколькі важна навучаць сваіх дзяцей правілам бяспекі і сачыць за іх баўленнем часу падчас летніх канікул.

Таксама ратавальнікі расказалі аб правілах бяспечных паводзін на вадзе, асноўных прыёмах аказання дапамогі пацярпелым і прывялі прыклады няшчасных выпадкаў на вадаёмах. Усе ўдзельнікі акцыі атрымалі навучальную наглядна-выяўленчую прадукцыю.

Ратавальнікі нагадваюць: для забеспячэння пажарнай бяспекі і захавання каштоўнага ўраджаю для ўсёй краіны, уся збожжаўборачная тэхніка і кожны збожжасушыльны комплекс павінны быць абсталяваны першаснымі сродкамі пажаратушэння, а персанал павінен умець прымяняць навыкі працы з вогнетушыцелем на практыцы і ведаць алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару. Таксама, недапушчальна курэнне і правядзенне зварачных і іншых агнявых работ у месцах уборкі і захоўвання збожжавых культур!