Пачаўся гарачы час, камбайны выйшлі на палі, склады запаўняюцца доўгачаканым ураджаем
Пачаўся гарачы час, камбайны выйшлі на палі, склады запаўняюцца доўгачаканым ураджаем. Каб захаваць яго і не дапусціць пажараў, у гэты спякотны перыяд работнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць рэйды па месцах уборкі, захоўвання і перапрацоўкі ўраджаю.
Выратавальнікі звяртаюць асаблівую ўвагу на навучанне работнікаў, задзейнічаных пры ўборцы ўраджаю, на наяўнасць у палях суправаджальнай тэхнікі, укамплектаванасць і спраўнасць першасных сродкаў пажаратушэння збожжаўборачных камбайнаў і збожжасушыльных комплексаў і іншыя патрабаванні пажарнай бяспекі. З работнікамі сельскагаспадарчага прадпрыемства дадаткова праведзены прафілактычныя гутаркі аб неабходнасці строгага захавання правілаў пажарнай бяспекі. Мерапрыемствы працягнуцца да завяршэння ўборачнай кампаніі.