13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У вёсцы Адрубок Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці гарэў рэйсавы аўтобус "ПАЗ 4234". На момант пажару пасажыраў у ім не было, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.
Як растлумачылі ў МНС, аўтобус рухаўся па маршруце Докшыцы-Крыпулі. Меркаваная прычына ўзгарання - парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі аўтобуса). "Пры спробе самастойнага тушэння пажару атрымаў апёкі кісцей 1-2-й ступені (5%) кіроўца, 1959 г.н. Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ён шпіталізаваны ў Докшыцкую цэнтральную раённую бальніцу", - адзначылі ў міністэрстве.
У аўтобусе пашкоджаны маторны адсек і салон.-0-
БЕЛТА
Рейсавы аўтобус загарэўся на хаду ў Віцебскай вобласці
13.11.20120 праглядаў