3 мая, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Тураператары Латвіі напярэдадні адпускнога сезона азнаёмяцца з турыстычным патэнцыялам Віцебскай вобласці, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску Дагнія Лацэ-Атэ.
Рэкламны тур запланаваны з 16 па 18 мая бягучага года. Ён пройдзе праз тэрыторыі Докшыцкага, Лепельскага, Бешанковіцкага, Полацкага, Глыбоцкага, Мёрскага, Шаркаўшчынскага, Верхнядзвінскага і Браслаўскага раёнаў, а таксама гарадоў Полацк, Наваполацк, Віцебск. Гасцям будуць прадстаўлены найбольш цікавыя аб'екты гісторыі, архітэктуры, культуры, яны азнаёмяцца з інфраструктурай адпачынку, магчымасцямі арганізацыі "зялёнага адпачынку". Як чакаецца, пасля завяршэння тура будуць падпісаны дагаворы аб супрацоўніцтве паміж тураператарамі Віцебскай вобласці і Латвіі.
Арганізатарамі рэкламнага тура выступілі консульства Латвіі ў Віцебску і ўпраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама.-0-
БЕЛТА
Рэкламны тур латвійскіх туроператараў пройдзе па Віцебскай вобласці
3.5.20120 праглядаў