Нядаўна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пачасціліся выпадкі гібелі грамадзян дома ў ванне.
Толькі за 12 месяцаў у 2024 годзе ў Рэспубліцы Беларусь патанула ў ваннах 14 грамадзян. Прычына дадзеных няшчасных выпадкаў разнастайная, гэта пакіданне як асоб пажылога ўзросту, так і малалетніх дзяцей без нагляду падчас прыёму ваннаў, а таксама наяўнасць сардэчна-сасудзістых захворванняў у грамадзян, для якіх прыём такіх працэдур не рэкамендаваны.
Існуе шэраг проціпаказанняў:
- ад гарачай ванны варта адмовіцца пры наяўнасці сардэчна-сасудзістых захворванняў;
- нельга прымаць ванну людзям з паніжаным артэрыяльным ціскам. Падчас працэдуры сасуды яшчэ мацней пашыраюцца, а гэта можа справакаваць непрытомнасць;
- водныя працэдуры могуць пагоршыць стан хворых на мігрэнь, а пры тромбозе справакаваць пагаршэнне захворвання з-за нагрузкі на сасуды;
- цёплыя ванны здольныя выклікаць рэзкае зніжэнне ўзроўню цукру ў крыві, а гэта вельмі небяспечна для дыябетыка;
- нельга прымаць гарачую ванну пасля таго, як моцна замерзлі на вуліцы;
- катэгарычна нельга прымаць ванну асобам у нецвярозым стане;
Начальнік Лепельскай выратавальнай станцыі Міхно І.А.