Рэкамендацыі па комплекснай стратэгіі лічбавай трансфармацыі эканомікі Беларусі выпрацуюць на "ЦІБО-2017". Пра гэта заявіў міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў на першым пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні 17-21 красавіка ў Мінску міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ЦІБО-2017", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бягучым годзе атрымае далейшае развіццё асноўная тэматыка форуму "ЦІБО-2016" - лічбавая трансфармацыя ўсіх сектараў эканомікі ў Беларусі. Асноўнай мэтай форуму "ЦІБО-2017" з'яўляецца аналіз сусветнага вопыту выяўлення ключавых праблем і фактараў поспеху лічбавай трансфармацыі з мэтай павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі і якасці жыцця насельніцтва, а таксама выпрацоўка рэкамендацый як па комплекснай стратэгіі лічбавай трансфармацыі, так і па асобных сектарах эканомікі", - адзначыў Сяргей Папкоў.
Падчас форуму штогод абмяркоўваюцца актуальныя праблемы развіцця інфармацыйнай сферы Беларусі, дэманструюцца тэхналагічныя навінкі, адбываецца абмен вопытам і ўмацоўваецца міжнародная кааперацыя. "Многае з таго, што ўпершыню дэманстравалася на форуме "ЦІБО", пасля знайшло шырокае прымяненне на беларускім рынку", - сказаў міністр.