9-10 красавіка 2025 г. адбыліся чарговыя пасяджэнні архітэктурна-горадабудаўнічага савета Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Пасля завяршэння грамадскага абмеркавання рэкамендавана да зацвярджэння архітэктурна-планіровачная канцэпцыя праекта ТАА «Рубікон».

Таксама ў межах савета былі разгледжаны канцэпцыі развіцця добраўпарадкавання гарадоў Докшыцы і Чашнікі і гарадскіх пасёлкаў Бешанковічы і Ушачы. Прадстаўнікам райвыканкамаў дадзены рэкамендацыі па дапрацоўцы праектаў.

vitebsk-region.gov.by