Рэканструкцыя прыёма-адправачнaга парку Е на станцыі Орша-Цэнтральная завершыцца ў 2014 годзе
25.7.20120 праглядаў
25 ліпеня, Орша /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Праект БЧ па падаўжэнні прыёма-адпраўных паркаў Е на станцыі Орша-Цэнтральная завершыцца ў пачатку 2014 года. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, намеснік начальніка Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Алег Мяньшыкаў.
Паводле яго слоў, маштабная рэалізацыя гэтага праекта пачалася ў красавіку бягучага года. Тэрмін рэалізацыі разлічаны на 22 месяцы. Кошт складае Br22 млрд. у цэнах 2006 года, або звыш Br144 млрд. на сённяшні дзень. Крыніцай фінансавання праекта выступае БЧ.
У адпаведнасці з праектам (распрацоўшчык Інстытут "Белчыгунапраект") плануецца правесці падаўжэнне пуцей №21-25 да 100 і больш умоўных вагонаў, пабудаваць 26 абходных пуцей. Вялікая ўвага падчас правядзення будаўнічых работ будзе нададзена прымяненню тэхнічных навінак. У прыватнасці, плануецца выкарыстоўваць тэхналагічнае рашэнне па выяўленні парушэнняў у рухомым саставе, уключаючы зчытванне нумароў вагонаў у аўтаматызаваным рэжыме (у працэсе руху цягніка). Праектам прадугледжана секцыянаванне сістэмы асвятлення парка, што дазволіць асобна ўключаць асвятленне на асобных пуцях і горлавінах, за кошт чаго значна скароціцца спажыванне электраэнергіі пры забеспячэнні неабходнага ўзроўню асветленасці для апрацоўкі цягнікоў.
Уваходныя стрэлачныя пераводы парка будуць абсталяваны сучаснай сістэмай электраабагрэву, а сам парк Е - сучаснымі сістэмамі відэаназірання і дыстанцыйнага асвятлення.
Акрамя таго, прадугледжана будаўніцтва бытавога будынка для работнікаў станцыі, вагоннага дэпо, дыстанцыі пуці, сігналізацыі і сувязі. Тут размесцяцца пакоі прыёму ежы, душавыя, гардэробныя, сушылкі, памяшканні для захоўвання інвентару. Ацяпленне будзе ажыццяўляцца аўтаномна з дапамогай цеплавых помпаў, якія выкарыстоўваюць энергію зямлі. Пасля завяршэння рэалізацыі праекта станцыйныя пуці падаўжаюцца на 6,5 км.
Праект рэканструкцыі парка Е з'яўляецца адным са складнікаў глабальнай канцэпцыі развіцця Аршанскага чыгуначнага вузла. "Яго рэалізацыя значна пашырыць магчымасці Беларускай чыгункі па перавозцы транзітных грузаў, знізіць эксплуатацыйныя выдаткі і эксплуатаваны парк лакаматываў, павысіць якасць грузаадпраўшчыкаў, а таксама фактычна ўдвая павялічыць яе прапускную здольнасць", - падкрэсліў Алег Мяншыкаў, адзначыўшы, што рэканструкцыя парка аптымізуе апрацоўку даўжынных саставаў не толькі ў цотным напрамку - на Расію, але і часткова ў зваротным. Для БЧ рэалізацыя гэтага праекта надзвычай важная, бо праз станцыю праходзіць вялікі паток не толькі даўжынных і цяжкаважкіх цягнікоў, але і цягнікоў павышанай вагі і павышанай даўжыні, а прыёма-адпраўныя шляхі яе паркаў у сярэднім разлічаны на саставы ў 60 умоўных вагонаў.
Станцыя Орша - найбуйнейшы чыгуначны вузел Беларусі, размешчаны на скрыжаванні двух еўрапейскіх транспартных калідораў. Яна мае прымыканне шасці чыгуначных напрамкаў і забяспечвае прапуск і перапрацоўку найважнейшых транзітных грузапатокаў. Штосутачна з вакзала станцыі Орша адпраўляецца каля 5,3 тыс. пасажыраў. Канцэпцыя развіцця Аршанскага чыгуначнага вузла ўключае таксама праект рэканструкцыі транзітнага парка К для нецотных цягнікоў і рэканструкцыі будынка вакзала Орша-Цэнтральная з будаўніцтвам надземнага пешаходнага пераходу да цэнтральнай часткі будынка.-0-
БЕЛТА