Рамонт і падтрыманне ў належным стане воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў – адзін з напрамкаў работы па ўвекавечанню памяці аб загінуўшых пры абароне Айчыны ў Лепельскім раёне.


У 2026 годзе запланавана рэканструкцыя воінскіх могілак, размешчаных на тэрыторыі былога шпіталя.

Камісія на чале са старшынёй Лепельскага райвыканкама Міхаілам Кісялевічам на месцы абмеркавала, якія работы трэба зрабіць.

Адзначым, што на сённяшні дзень у Лепельскім раёне на дзяржаўным уліку знаходзіцца 61 воінскае пахаванне і пахаванне ахвяр войнаў.

Воінскія могілкі на тэрыторыі былога шпіталя – знакавае месца, якое захоўвае памяць аб тых, хто загінуў, абараняючы наш край ад фашыстаў.

На тэрыторыі могілак пахаваны астанкі 229 вайскоўцаў і ўдзельнікаў супраціву часоў Вялікай Айчыннай вайны. Па архіўных даных устаноўлена 90 імёнаў, 139 – безназоўныя.

У 1965 г. на брацкай магіле быў устаноўлены помнік – скульптура воіна