Рэарганізацыя прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу надала магутны імпульс развіццю сельскагаспадарчай вытворчасці Віцебскай вобласці. Такое меркаванне выказаў журналістам старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Леанід Анфімаў прымае ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 80-годдзя Віцебскай вобласці. Кіраўнік КДК лічыць, што вобласць падышла да свайго юбілею з годнымі паказчыкамі сацыяльна-эканамічнага развіцця, яны закладваюць добры фундамент на будучыню. "Для таго каб падняць эфектыўнасць сельскагаспадарчай вытворчасці, у рэгіёне рэалізуецца ўказ па стварэнні інтэграцыйных структур (аграхолдынгі). Гэта надало даволі магутны імпульс развіццю сельскагаспадарчай вытворчасці. Я думаю, што дзеянні кіраўніцтва вобласці па рэалізацыі гэтага ўказа падымуць АПК рэгіёну на больш высокі ўзровень", - сказаў Леанід Анфімаў.
Ён адзначыў яшчэ адну асаблівасць Віцебшчыны. Вобласць стала першапраходцам у рэалізацыі праекта па развіцці тэрыторый - Аршанскі раён павінен стаць узорам рэгіянальнага развіцця, на які будуць раўняцца астатнія тэрыторыі. "Гэта таксама робіць Віцебскую вобласць сёння знакавай. Яна ва ўсіх і навідавоку, і на слыху", - заключыў старшыня КДК.
Указ №320 "Аб развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці Віцебскай вобласці" быў прыняты ў жніўні 2016 года.