У эпоху лічбавага самавыяўлення склаўся небяспечны міф: інтэрнэт успрымаецца як бязмежная і ўсёдазволеная прастора, дзе галоўная валюта — увага.

Зламыснікі прапануюць падпісчыкам прыняць удзел у небяспечных і супрацьпраўных чэленджах, абяцаючы за гэта казачныя сумы, кватэры і іншыя каштоўныя выйгрышы. Затым выкарыстоўваюць людзей, якія пайшлі на паваду іх ідэй для пашырэння свайго кантэнту і павелічэння сваёй папулярнасці, заахвочваючы супрацьпраўныя дзеянні.

Усё гэта расцэньваецца як публічныя заклікі да правядзення масавых мерапрыемстваў з парушэннем закона і падпадае пад прыкметы экстрэмізму.

Але рэальнасць расстаўляе ўсё па сваіх месцах.

Кожная публікацыя ў інтэрнэце падвяргаецца сістэмнаму маніторынгу і кантролю з боку праваахоўных органаў. Правакацыйныя паводзіны, якія парушаюць нормы і правілы, абавязкова атрымаюць прававую ацэнку. Пагоня за лайкамі і падпісчыкамі можа абярнуцца адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасцю.