6 жніўня, Браслаўскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Рашэнне Расіі аб забароне экспарту збожжа не адаб'ецца на Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Русы, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Тут пытанняў ніякіх няма. Гэта справа дзяржавы, яны, відаць, аблічылі, паглядзелі баланс. Мы, напрыклад, рапс пакуль нікуды не адпраўляем", - сказаў Міхаіл Русы. Ён адзначыў, што ў сувязі з рашэннем расійскага боку "у нас ніякіх праблем не будзе ўзнікаць ні з Расіяй, ні ў Расіі з намі". "У нас дастаткова (збожжа. - Заўвага. БЕЛТА.). Мы можам і паставіць за межы рэспублікі", - падкрэсліў міністр. Каментуючы прапанову, якая прагучала ў Расіі, аб тым, каб звярнуцца да членаў Мытнага саюза, каб яны таксама ўвялі абмежаванні на экспарт збожжа, Міхаіл Русы сказаў: "Прыдуць матэрыялы - будзем разглядаць, але я пакуль не бачу неабходнасці". Ён дадаў, што такое рашэнне Расіі з'яўляецца яе ўнутранай справай. "Кожны глядзіць, як рацыянальна выкарыстоўваць рэсурс у сітуацыі, якая склалася ў яго дзяржаве", - сказаў міністр. -0-

БЕЛТА