За студзень - ліпень 2021 года сіламі індывідуальных забудоўшчыкаў уведзена ў эксплуатацыю 2000 кв. метраў жылля.
Для выканання праграмы будаўніцтва на 2021 год актыўна ажыццяўляецца будаўніцтва шматкватэрнага жылля:
«60-кватэрны жылы дом па вул. Школьная ў г. Лепелі Віцебскай вобласці» агульнай плошчай 3382 кв. метраў. Увод аб'екта запланаваны на верасень 2021 года. Будаўніцтва кватэр у гэтым жылым доме ўжо ажыццяўляюць 35 шматдзетных сем'яў, якія атрымаюць 44 кватэры.
«40-кватэрны жылы дом па вул. Калініна ў г. Лепелі Віцебскай вобласці» агульнай плошчай 2218 кв. метраў. Увод аб'екта запланаваны на снежань 2021 года. У цяперашні час актыўна вядзецца камплектацыя гэтага жылога дома ў першую чаргу са шматдзетных сем'яў, дзяцей-сірот і сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.
Акрамя аб'ектаў жыллёвага будаўніцтва ў 2021 годзе будуць працягнуты работы па будаўніцтве аб'ектаў сацыяльнага напрамку:
«Цэнтр працоўнай і сацыяльна-бытавой рэабілітацыі інвалідаў у г. Лепелі вул. Лабанка д, 30» 2 пускавы комплекс;
«Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Жамчужына» ў н.п. Бароўка Лепельскага раёна. Спальны корпус на 166 месцаў»;
«Рэстаўрацыя помніка архітэктуры XIX стагоддзя пад краязнаўчы музей (будынак былога вінаачышчальнага склада) па вул. Савецкай у г. Лепелі».
На 2021 год запланавана будаўніцтва станцыі абезжалезвання ў н.п. Пышна Стайскага с/с.
У межах выканання мэтавых паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы «Будаўніцтва жылля» на 2021-2025 гг. Лепельскім райвыканкамам распрацавана горадабудаўнічая дакументацыя па праектах:
«Дэтальны план «Заходні» у г. Лепелі». Гэта раён вул. Полацкі тракт, вул. Палявая ў горадзе Лепелі. Праектам прадугледжана размяшчэнне аднакватэрных жылых дамоў (80 шт.), блакіраваных жылых дамоў (16 шт.), а таксама малапавярховых жылых дамоў павышанай камфортнасці;
«Дэтальны план раёна шматкватэрнай жылой забудовы мікрараёна «Паўночна-Усходні». Гэта раён вул. Віцебская і Гаспітальная у горадзе Лепелі. Праектам прадугледжана будаўніцтва шматкватэрнага жылля пераважна з выкарыстаннем электрычнай энергіі для ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы агульнай плошчай 72,5 тыс. кв. метраў жылля, у тым ліку на першым этапе рэалізацыі праекта (да 2025 года) - 20,9 тыс. кв. метраў жылля, на 2-м этапе (да 2035 года) 18,3 тыс. кв. метраў жылля і