Рэспубліканская акцыя "Беларусь супраць наркатыкаў і алкаголю" стартуе сёння
24.6.20100 праглядаў
24 чэрвеня, Мінск /Вольга Швайко - БЕЛТА. Рэспубліканская акцыя "Беларусь супраць наркотыкаў і алкаголю" стартуе сёння ў нашай краіне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве аховы здароўя.
Дэвіз акцыі, якая пройдзе з 24 чэрвеня па 7 ліпеня, - "Цвярозая моладзь - моцная Беларусь". Мэта мерапрыемства - прафілактыка алкагалізму і наркаманіі, захворванняў, звязаных з імі, а таксама ўзмацненне прапаганды здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва рэспублікі.
Падчас акцыі будуць працаваць гарачыя лініі па пытаннях атрымання лячэння пры алкагалізме і наркаманіі. Кансультацыі можна будзе атрымаць штодня, акрамя выхадных дзён. Нумары тэлефонаў гарачых ліній: Рэспубліканскі цэнтр Мінздароўя - 8 (017) 289-88-33, Брэсцкая вобласць - 8 (0162) 28 20 51, Віцебская вобласць - 8 (0212) 48-61-58, Гомельская вобласць - 8 (0232) 71 96 32, Гродзенская вобласць - 8 (0) - 170 (кругласутачна), Мінская вобласць - 8 (017) 233-55-88, Магілёўская вобласць - 8 (0) 28-65-01, Мінск - 8 (017) 345-71-57 і 245-14-01.
На працягу гэтых дзён будуць таксама арганізаваны розныя мерапрыемствы, прысвечаныя недапушчальнасці ўжывання наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, таксічных і іншых адурманьваючых рэчываў, алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва дзецьмі і моладдзю, а таксама негатыўным наступствам для здароўя дзяцей і моладзі такога ўжывання, забароне ўжывання алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва ў грамадскіх месцах.
Арганізатары правядуць круглыя сталы і семінары, удзел у якіх возьмуць прадстаўнікі арганізацый аховы здароўя, вышэйшых медыцынскіх устаноў адукацыі, культуры, спорту і турызму, упраўленняў прафілактыкі па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі органаў унутраных спраў, грамадскіх і рэлігійных арганізацый. Акрамя таго, ва ўстановах адукацыі, аздараўленчых арганізацыях, цэнтрах пазашкольнай працы адбудуцца інфармацыйна-адукацыйныя, фізкультурна-аздараўленчыя і культурна-масавыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да акцыі, сярод якіх дыскатэкі, віктарыны, конкурсы і выставы малюнкаў і плакатаў, спартыўныя мерапрыемствы.
Безумоўна, асновай дзейнасці Міністэрства аховы здароўя па прадухіленні шкоднага спажывання алкаголю з'яўляецца прафілактыка. Перш за ўсё гэта інфармацыйная праца: выступленні спецыялістаў у СМІ, удзел у арганізацыі і правядзенні масавых мерапрыемстваў, а таксама аказанне кансультатыўнай дапамогі. Дзень прафілактыкі алкагалізму, які ў гэтым годзе адзначаецца 8 ліпеня, - яшчэ адна нагода прыцягнуць увагу грамадскасці да гэтай праблемы.
У нашай краіне ўрачы-нарколага, псіхатэрапеўты аказваюць адпаведную дапамогу хворым на алкагалізм людзям. Акрамя таго, у рэспубліцы працуе больш за 50 груп грамадскага аб'яднання "Ананімныя алкаголікі". Вынікам працы, праведзенай Мінздароўем з усімі зацікаўленымі, стала зніжэнне колькасці назіраных пацыентаў і скарачэнне колькасці памерлых. Так, у 2009 годзе колькасць загінулых ад выпадковых атручванняў алкаголем знізілася на 7,2%, перш за ўсё за кошт зніжэння колькасці загінулых асоб працаздольнага ўзросту - на 7%. У мінулым годзе ў параўнанні з 2008-м дасягнута зніжэнне ўзроўню продажу алкаголю на 2,9%. Колькасць злачынстваў, здзейсненых у стане алкагольнага ап'янення, скарацілася на 5,5%.
Праца ў гэтым напрамку працягваецца. У цяперашні час распрацоўваецца праект Канцэпцыі Дзяржаўнай праграмы па зніжэнні ўзроўню спажывання алкаголю і паменшэння негатыўных наступстваў для грамадства. Комплексны падыход, які ўключае абмежавальныя, інфармацыйна-прафілактычныя, адукацыйныя, цэнавыя і іншыя мерапрыемствы, заснаваныя на рэкамендацыях САЗ, дазволіць знізіць шкоднае ўжыванне алкаголю насельніцтвам рэспублікі.-0-
БЕЛТА