За мінулы 2015 год у Лепельскім раёне адбылося 22 пажары, на якіх загінула 2 чалавекі. Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі печанага ацяплення і электраабсталявання, а таксама дзіцячыя свавольствы з агнём. У большасці выпадкаў вогненныя здарэнні з'яўляюцца вынікам бестурботнасці і грэбавання правіламі бяспекі.

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх з 1 па 27 лютага ў раёне пройдзе рэспубліканская акцыя «Бяспека – у кожны дом!».
Акцыя будзе праходзіць у чатыры этапы.
Першы этап пройдзе ў аддзяленні кругласутачнага прабывання «Святліца» ТЦСАН Лепельскага раёна. Галоўны акцэнт у рабоце з пажылымі людзьмі, пенсіянерамі і адзінокімі будзе зроблены на правядзенні прафілактычных гутарак і навучанні правільным дзеянням у выпадку ўзнікнення той ці іншай НС.
Удзельнікамі другога этапу акцыі, які пройдзе з 15 па 19 лютага, стануць навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў горада. Пры правядзенні мерапрыемстваў будуць выкарыстоўвацца такія формы работы, як гутаркі і гульнявыя праграмы, конкурсы, віктарыны, анкетаванне, ток-шоу «Дыялог», дэманстрацыя навучальных відэафільмаў, адпрацоўка планаў эвакуацыі і г.д.
Трэці этап акцыі пройдзе з 22 па 25 лютага на прадпрыемствах і ў арганізацыях, а чацвёрты – 26 лютага ў краме «Універмаг».
У правядзенні акцыі да работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях далучацца актывісты раённага аддзялення БМААСП, члены клубаў юных ратавальнікаў-пажарных, студэнты і работнікі іншых зацікаўленых арганізацый.