7 лютага работнікі Лепельскага раённага аддзела па НС у рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!» наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання ТЦСАН Лепельскага раёна «Святліца», дзе на дадзены момангт знаходзіцца 42 пенсіянеры.

7 лютага работнікі Лепельскага раённага аддзела па НС у рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!» наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання ТЦСАН Лепельскага раёна «Святліца», дзе на дадзены момант знаходзіцца 42 пенсіянеры. Падчас гутаркі асаблівая ўвага была звернута на трагічныя прыклады гібелі людзей на пажарах у раёне, на канкрэтных трагедыях разабраны вогненныя НЗ. У даступнай форме ратавальнікі патлумачылі пажылым людзям прынцып працы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, расказалі як правільна яго абслугоўваць, прывялі прыклады выратавання чалавечых жыццяў у выніку спрацоўкі. Растлумачаны правілы карыстання электрычнымі і газавымі прыборамі. Пасля прагляду навучальнага фільма «Правілы паводзін пры пажары» пастаяльцы аддзялення ахвотна адказвалі на пытанні віктарыны. Таксама сумесна быў разабраны алгарытм дзеянняў пры пажары і правілы выкліку ратавальнікаў. Актыўным удзельнікам мерапрыемства ўручаны памяткі «Бяспека – у кожны дом!». У канцы сустрэчы з канцэртнай праграмай выступіў калектыў мастацкай самадзейнасці «Сударушкі» аддзялення дзённага знаходжання пажылых грамадзян гэтага ж цэнтра, якія падарылі людзям станоўчыя эмоцыі і добры настрой. У завяршэнні супрацоўнікі МНС пажадалі ўсім моцнага здароўя і выканання правілаў бяспекі.