З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх з 18 студзеня па 19 лютага ў Лепельскім раёне пройдзе рэспубліканская акцыя «Бяспека – у кожны дом!».
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх з 18 студзеня па 19 лютага ў Лепельскім раёне пройдзе рэспубліканская акцыя «Бяспека – у кожны дом!».
Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, а таксама дзіцячая сваволя з агнём. У большасці выпадкаў вогненныя здарэнні з'яўляюцца вынікам бестурботнасці і грэбавання правіламі бяспекі.
Асноўная задача акцыі – прыцягненне ўвагі грамадзян да праблемы ўзнікнення пажараў і гібелі на іх людзей, а таксама правядзенне масавай тлумачальнай працы сярод насельніцтва па пытаннях папярэджання надзвычайных сітуацый. Мерапрыемствы акцыі пройдуць у пяць этапаў.
Першы этап акцыі пройдзе з 18 па 22 студзеня, дзе работнікі МНС будуць надаваць асаблівую ўвагу прафілактычнай працы з асобамі, якія злоўжываюць алкаголем і вядуць асацыяльны лад жыцця.
Удзельнікамі другога этапа акцыі, які пройдзе з 25 студзеня па 29 студзеня, стануць наведвальнікі аддзяленняў дзённага знаходжання на базе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Галоўны акцэнт у рабоце з пажылымі людзьмі, пенсіянерамі і адзінокімі будзе зроблены на правядзенні прафілактычных гутарак і навучанні правільным дзеянням у выпадку ўзнікнення той ці іншай НС.
З 1 па 5 лютага, у рамках трэцяга этапа, ратавальнікі сустрэнуцца з навучэнцамі Лепельскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа, а таксама з навучэнцамі выпускных класаў горада і раёна. Пры правядзенні мерапрыемстваў будуць выкарыстоўвацца такія формы работы, як гутаркі і гульнявыя праграмы, конкурсы, віктарыны, дэманстрацыя навучальных відэафільмаў.
Чацвёрты этап акцыі пройдзе з 8 па 12 лютага ў санаторыях, на прадпрыемствах і ў арганізацыях горада і раёна.
Фінальнае мерапрыемства акцыі пройдзе з 15 па 19 лютага ў краме «Універмаг» горада Лепеля, дзе ратавальнікі разгорнуць працу навучальных пляцовак, каб у чарговы раз нагадаць жыхарам Лепельшчыны правілы бяспекі, а таксама правядуць тэматычныя віктарыны, конкурсы, латарэі і г.д.