Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, а таксама дзіцячыя свавольствы з агнём. У большасці выпадкаў пажары з'яўляюцца вынікам бестурботнасці і грэбавання правіламі бяспекі.

Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, а таксама дзіцячыя свавольствы з агнём. У большасці выпадкаў пажары з'яўляюцца вынікам бестурботнасці і грэбавання правіламі бяспекі.

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх з 23 студзеня па 10 лютага ў Лепельскім раёне пройдзе рэспубліканская акцыя «Бяспека – у кожны дом!».

Асноўная задача акцыі – прыцягненне увагі грамадзян да праблемы ўзнікнення пажараў і гібелі на іх людзей, а таксама правядзенне масавай тлумачальнай работы сярод насельніцтва па пытаннях папярэджання надзвычайных сітуацый.

Мерапрыемствы акцыі пройдуць у тры этапы.

Першы этап акцыі пройдзе з 23 па 27 студзеня, дзе работнікі МНС будуць удзяляць асаблівую ўвагу прафілактычнай рабоце з асобамі, якія злоўжываюць алкаголем і вядуць асацыяльны лад жыцця.

Удзельнікамі другога этапу акцыі, які пройдзе з 30 студзеня па 8 лютага, стануць наведвальнікі аддзяленняў дзённага знаходжання на базе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Галоўны акцэнт у рабоце з пажылымі людзьмі, пенсіянерамі і адзінокімі будзе зроблены на правядзенні прафілактычных гутарак і навучанні правільным дзеянням у выпадку ўзнікнення той ці іншай НС.

Таксама, у межах другога этапу, ратавальнікі сустрэнуцца з навучэнцамі Лепельскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа, а таксама з навучэнцамі выпускных класаў горада і раёна. Пры правядзенні мерапрыемстваў будуць выкарыстоўвацца такія формы работы, як гутаркі і гульнявыя праграмы, конкурсы, віктарыны, дэманстрацыя навучальных відэафільмаў.

Фінальнае мерапрыемства акцыі пройдзе з 9 па 10 лютага ў краме «Хіт Express» горада Лепеля, дзе ратавальнікі разгорнуць работу навучальных пляцовак, каб чарговы раз нагадаць жыхарам Лепельшчыны правілы бяспекі, а таксама правядуць тэматычныя віктарыны, конкурсы, латарэі і г.д.

У правядзенні акцыі да работнікаў МНС