На першым этапе рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!», мэтай якой з'яўляецца папярэджанне пажараў і няшчасных выпадкаў у выніку выкарыстання піратэхнічных вырабаў, інспектар прапаганды Аляксандр Садоўскі наведаў аддзяленне дзённага знаходжання ТЦСАН Лепельскага раёна.
На першым этапе рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!», мэтай якой з'яўляецца папярэджанне пажараў і няшчасных выпадкаў у выніку выкарыстання піратэхнічных вырабаў, інспектар прапаганды Аляксандр Садоўскі наведаў аддзяленне дзённага знаходжання ТЦСАН Лепельскага раёна. У сваім выступленні работнік МНС расказаў прысутным аб акцыі «Бяспечны Новы год!», якая стартавала, давёў статыстыку пажараў і гібелі ад іх людзей у Лепельскім раёне. Асаблівую ўвагу было нададзена выкананню мер пажарнай бяспекі ў перыяд святкавання калядных і навагодніх святаў, нагадаў аб небяспецы выкарыстання піратэхнічных вырабаў, адказным стаўленні да электраабсталявання, правілах устаноўкі навагодняй елкі, нагадаў правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння. Таксама работнік МНС перасцярог прысутных аб небяспецы выхаду на тонкі няўстойлівы лёд, прывёў прыклады гібелі людзей у гэтым годзе. Пасля прагляду навучальных відэафільмаў «Піратэхніка», «Правілы паводзін на лёдзе», «Бяспечны Новы год!» пастаяльцы аддзялення ахвотна адказвалі на пытанні віктарыны, прычым большасць адказаў былі правільныя. Таксама сумесна быў разабраны алгарытм дзеянняў пры пажары і правілы выкліку ратавальнікаў. Актыўным удзельнікам мерапрыемства ўручаны памяткі. У канцы сустрэчы наведвальнікі дзённага аддзялення выступілі з творчымі нумарамі, а інспектар МНС пажадаў усім моцнага здароўя і бяспечнага Новага года.