На другім этапе рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!» лепельскія ратавальнікі правялі прафілактычныя мерапрыемствы ў малодшых і сярэдніх класах ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Лепеля».
На другім этапе рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!» лепельскія ратавальнікі правялі прафілактычныя мерапрыемствы ў малодшых і сярэдніх класах ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Лепеля». У перыяд святкавання калядных і навагодніх святаў павялічваецца колькасць пажараў і траўм у дзяцей і дарослых з-за парушэння правілаў бяспекі, таму супрацоўнікі МНС звярнулі ўвагу школьнікаў на правілы выкарыстання піратэхнічных вырабаў, навагодніх гірлянд і правілы паводзін у зімовы перыяд на вадаёмах. Для прыцягнення ўвагі дзяцей да пытанняў бяспекі і лепшага ўспрымання навучальных матэрыялаў з дзецьмі праводзіліся займальныя конкурсы і гульні, з дапамогай якіх дзеці навучыліся бяспечна ўпрыгожваць навагод