З 20 лютага па 1 сакавіка 2019 года ў рамках Адзінага дня бяспекі ў рэспубліцы ўпершыню пройдзе комплекс мерапрыемстваў з мэтай максімальнага зніжэння гібелі людзей ад знешніх прычын і павышэння інфармаванасці насельніцтва...
З 20 лютага па 1 сакавіка 2019 года ў рамках Адзінага дня бяспекі ў рэспубліцы ўпершыню пройдзе комплекс мерапрыемстваў з мэтай максімальнага зніжэння гібелі людзей ад знешніх прычын і павышэння інфармаванасці насельніцтва аб рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару. Адпаведнае рашэнне прыняла Камісія па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Мерапрыемствы Адзінага дня бяспекі пройдуць пры ўдзеле органаў улады ўсіх узроўняў, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, розных міністэрстваў і ведамстваў. Запланаваны вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару на выбуха-, пажара-, хімічна небяспечных аб'ектах, аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей. Для павышэння ўзроўню культуры бяспекі насельніцтва прадугледжваецца адпрацоўка розных варыянтаў апавяшчэння насельніцтва – у эфіры радыёстанцый і тэлеканалаў, праз SMS-паведамленні і Інтэрнэт-рэсурсы, правядзенне тэматычных канцэртных праграм і тэатралізаваных прадстаўленняў. У структурных падраздзяленнях МНС, МУС, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, таварыства Чырвонага Крыжа, добраахвотнага пажарнага таварыства, АСВОД пройдуць дні адкрытых дзвярэй. Таксама запланавана правядзенне кіраўнікамі «Гарачых ліній» па пытаннях забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці.
У рамках правядзення адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем пройдуць конкурсы на лепшую творчую працу, прысвечаную пытанням бяспечнай жыццядзейнасці, акцыі «Бяспечны горад», «Дарога – сімвал жыцця!», «Азбука дарог», квэсты «Формула бяспекі», інтэлектуальныя гульні «Бяспечны сусед», навучальныя пляцоўкі «Пяць крокаў выратавання», «Белая Русь» - за бяспеку дзяцей на дарогах».
Адзіны дзень бяспекі будзе праходзіць у краіне два разы на год. Чарговая акцыя запланавана на першую дэкаду верасня.