З мэтай мінімізацыі негатыўных тэндэнцый і папярэджання траўматызму ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху з 15 па 24 лютага Дзяржаўтаінспекцыя правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Зробім дарогу бяспечнай!».
З мэтай мінімізацыі негатыўных тэндэнцый і папярэджання траўматызму ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху з 15 па 24 лютага Дзяржаўтаінспекцыя правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Зробім дарогу бяспечнай!».
Прафілактычныя мерапрыемствы накіраваны ў чарговы раз звярнуць увагу пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў на неабходнасць няўхільнага выканання правілаў дарожнага руху на дарозе, а таксама абавязковага выкарыстання святлоадбівальных элементаў. ДАІ арганізуе шырокамаштабную інфармацыйна-тлумачальную працу ў працоўных калектывах і ўстановах адукацыі. Інспектары нагадаюць аб прычынах і наступствах ДТЗ з уразлівымі ўдзельнікамі дарожнага руху, аб правілах бяспечных паводзін на дарозе і пешаходных пераходах. Запланавана правядзенне рэйдаў з прыцягненнем усіх суб'ектаў прафілактыкі. У «гадзіны пік» і ў цёмны час сутак будуць адпрацоўвацца нерэгулюемыя пешаходныя пераходы і аварыйна-небяспечныя ўчасткі дарог. Маршруты патрулявання нарадаў ДПС ДАІ будуць перагледжаны – іх перанясуць да месцаў масавага руху пешаходаў, а таксама участкаў дарог і вуліц, дзе часцей за ўсё адбываюцца ДТЗ. Акрамя таго, супрацоўнікі міліцыі ўзмоцняць кантроль за станам вулічна-дарожнай сеткі.
За бягучы перыяд 2019 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 19 ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху – пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў. У іх 4 чалавекі загінула і 17 атрымалі траўмы.
Выконвайце правілы дарожнага руху! Будзьце ўважлівыя і асцярожныя на дарозе!