З мэтай папулярызацыі і прапаганды дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных і прафесіі ратавальніка-пажарнага ў перыяд з 12 па 24 кастрычніка пройдзе рэспубліканская акцыя «Моладзь за бяспеку!», прымеркаваная да дня ўтварэння БМГАСП.

Мерапрыемствы пройдуць у 3 этапы:

1-ы этап – 12-16 кастрычніка акцыя будзе праходзіць у дамах шматдзетных сем'яў, ветэранаў ВАВ, адзінока пражываючых пенсіянераў, інвалідаў.
2-і этап – 19-23 кастрычніка акцыя будзе праходзіць у агульнаадукацыйных школах горада і раёна.
3-і этап – 24 кастрычніка акцыя будзе праходзіць у РДК горада Лепеля.

У акцыі прымуць удзел работнікі Лепельскага РАНС, члены Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі і клуба юных ратавальнікаў пажарных.