Рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!»

13.5.20150 праглядаў

З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячай сваволі з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі ў перыяд з 15 мая па 1 чэрвеня пройдзе прафілактычная акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваная да Міжнароднага Дня абароны дзяцей. Акцыя пройдзе ў тры этапы і закране месцы з масавым знаходжаннем людзей, установы адукацыі, шматдзетныя сем'і. Будуць арганізаваны экскурсіі і паказальныя выступленні для выхаванцаў дзіцячых садкоў і навучэнцаў школ у Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. У акцыі прымуць удзел работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, актывісты клубаў юных ратавальнікаў пажарных.