З 14 па 30 лістапада ў Лепельскім раёне праходзіць рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!», накіраваная на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.

З 14 па 30 лістапада ў Лепельскім раёне праходзіць рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!», накіраваная на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. З пачатку года па гэтай прычыне ў Лепельскім раёне адбылося пяць пажараў, загінула два чалавекі. Хочацца звярнуцца з вялікай просьбай да жыхароў раёна быць асабліва ўважлівымі і пільнымі ў пытаннях уласнай бяспекі, праяўляць клопат да тых, хто знаходзіцца побач – суседзяў, сваякоў і знаёмых. Людзі, якія злоўжываюць спіртным, паляць у ложку ў стане алкагольнага ап'янэння, ставяць пад пагрозу не толькі сябе, але і навакольных. Магчыма ваша неабыякавасць выратуе чыёсьці жыццё. Не г