З 12 лістапада па 30 лістапада ў Лепельскім раёне пройдзе рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!», накіраваная на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.

З пачатку года па гэтай прычыне ў Лепельскім раёне адбылося трынаццаць пажараў, загінула два чалавекі. Хочацца звярнуцца з велізарнай просьбай да жыхароў раёна быць асабліва ўважлівымі і пільнымі ў пытаннях уласнай бяспекі, праяўляць клопат да тых, хто знаходзіцца побач – суседзям, сваякам і знаёмым. Людзі, якія злоўжываюць спіртным, паляць у ложку ў стане алкагольнага ап'янення, ставяць пад пагрозу не толькі сябе, але і навакольных. Магчыма ваша неабыякавасць выратуе чыёсьці жыццё. Не грэбуйце элементарнымі правіламі бяспекі, не праяўляйце бестурботнасці і недбайнасці ў абыходжанні з агнём пры курэнні.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх!