27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканская акцыя "Падары дзіцяці футбольны мяч!" адбудзецца ў Беларусі 30 і 31 мая, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.
Сёлета ў рамках акцыі каля 22,5 тыс. першакласнікаў з больш чым 2 тыс. устаноў адукацыі краіны да пачатку летніх школьных канікул атрымаюць у падарунак футбольны мяч і змогуць далучыцца да самага масавага на планеце віду спорту.
У урачыстых мерапрыемствах возьмуць удзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Беларускай федэрацыі футбола і ААТ "Белаграпрамбанк", якія ўручаць дзецям футбольны інвентар. Урачыстая цырымонія адкрыцця акцыі адбудзецца 30 мая. У гэты дзень першакласнікі Азерыцка-слабадской сярэдняй школы аграгарадка Слабада Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці атрымаюць падарункі з рук намесніка прэм'ер-міністра, старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргея Румаса, міністра адукацыі Сяргея Маскевіча і старшыні праўлення ААТ "Белаграпрамбанк" Уладзіміра Падкавырава.
Арганізатарамі праекта выступаюць Беларуская федэрацыя футбола, Міністэрства адукацыі і ААТ "Белаграпрамбанк".-0-