З мэтай фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці ў насельніцтва, павышэння ўзроўню інфармаванасці аб надзвычайных сітуацыях прыроднага і тэхнагеннага характару, спосабах і сродках абароны, навучання насельніцтва навыкам аказання першай дапамогі, а таксама навучання насельніцтва дзеянням па сігнале «Увага ўсім!» у Лепельскім раёне з 1 па 29 сакавіка пройдзе рэспубліканская кампанія "Дзень бяспекі. Увага ўсім!"

З мэтай фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці ў насельніцтва, павышэння узроўню інфармаванасці аб надзвычайных сітуацыях прыроднага і тэхнагеннага характару, спосабах і сродках абароны, навучання насельніцтва навыкам аказання першай дапамогі, а таксама навучання насельніцтва дзеянням па сігнале «Увага ўсім!» у Лепельскім раёне з 1 па 29 сакавіка пройдзе рэспубліканская кампанія  "Дзень бяспекі. Увага ўсім!"

1 сакавіка ва ўсёй краіне на базе ўсіх устаноў адукацыі пройдзе тэматычны ўрок, прысвечаны Сусветнаму дню грамадзянскай абароны. Падчас урока работнікі МНС раскажуць дзецям аб правільных дзеяннях па сігнале «Увага ўсім!», аб наяўных небяспеках на тэрыторыі раёна, спосабах абароны, аб эвакуацыі і навучаць навыкам паводзін у розных надзвычайных сітуацыях: пры пажарах у прыродных экасістэмах, бяспечным паводзінах на вадаёмах, пры небяспечных метэаралагічных з'явах, аварыях на радыяцыйных і хімічна небяспечных аб'ектах і многім іншым. Таксама работники МНС прадэманструюць відэаролікі і відэафільмы «Сігнал «Увага усім!» і «Дзеянні па сігнале «Увага ўсім!».

Без увагі не застануцца і работники прадпрыемстваў і арганізацый, тут работнікі МНС правядуць выступленні ў працоўных калектывах з інфармацыяй аб мэтах і задачах грамадзянскай абароны, аб наяўных аб'ектах павышанай небяспекі, аб парадку дзеянняў пры атрыманні сігналу «Увага ўсім!», спосабах абароны насельніцтва, ахоўных збудаваннях грамадзянскай абароны, сродках індывідуальнай абароны.

Другі этап пройдзе з 11 па 22 сакавіка. Ратавальнікі правядуць мерапрыемствы ў сельскіх населеных пунктах, у месцах размяшчэння автолавок, паштовых аддзяленнях, аддзяленнях дзённага знаходжання на базе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

На трэцім этапе, які пройдзе з 25 па 29 сакавіка, работники МНС наведаюць дамы (кватэры) шматдзетных сем'яў і сем'яў, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным

становішчы. Таксама ратавальнікі правядуць работу ў прышкольных лагерах і на бацькоўскіх сходах: правядуць інтэрактыўныя прафілактычныя гутаркі аб бяспецы, раскажуць аб дзеяннях па сігналу «Увага ўсім!», навыках паводзін у розных надзвычайных сітуацыях (метэаралагічных з'явах), пры аварыі на радыяцыйных і хімічна небяспечных аб'ектах, падмацаваўшы тэорыю праглядам тэматычных відэаролікаў і распаўсюджваннем наглядна-выяўленчай прадукцыі.

Станьце ўдзельнікам кампаніі, будзьце з МНС на хвалі бяспекі!

Даведачна: сігнал «Увага ўсім» – гэта працяглы вой электрасірэн, перарывістыя гудкі прадпрыемстваў. Калі вы пачуеце такі сігнал, то неадкладна трэба ўключыць тэлевізар або радыёпрыёмнік і праслухаць паведамленне, у якім гаворыцца аб надзвычайнай сітуацыі, што адбылася, і даюцца ўсе неабходныя рэкамендацыі для вашых наступных дзеянняў.