З 1 мая па 1 кастрычніка 2020 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь рэалізуецца рэспубліканская міжведамасная праграма «Забота», якая накіравана на арганізацыю летняй занятасці і вольнага часу падлеткаў, на недапушчэнне здзяйснення імі адміністрацыйных правапарушэнняў і злачынстваў, папярэджанне гібелі і траўматызму дзяцей.
З 1 мая па 1 кастрычніка 2020 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь рэалізуецца рэспубліканская міжведамасная праграма «Забота», якая накіравана на арганізацыю летняй занятасці і вольнага часу падлеткаў, на недапушчэнне здзяйснення імі адміністрацыйных правапарушэнняў і злачынстваў, папярэджанне гібелі і траўматызму дзяцей.
Супрацоўнікі Лепельскага РАУС падчас правядзення рэспубліканскай міжведамасна праграмы «Забота» будуць удзяляць асаблівую ўвагу падлеткам, з якімі інспекцыяй па справах непаўналетніх праводзіцца індывідуальна-прафілактычная работа, дзецям з неспрыяльных, шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў. У надыходзячы перыяд увага супрацоўнікаў АУС акцэнтавана на цесным узаемадзеянні з зацікаўленымі суб'ектамі прафілактыкі па арганізацыі занятасці падлеткаў, забеспячэнні аховы грамадскага правапарадку і бяспекі дзяцей.
Прафілактыка злачыннасці сярод непаўналетніх з'яўляецца найважнейшым напрамкам барацьбы са злачыннасцю ў цэлым. Злачыннасць сярод непаўналетніх, яе прычыны і матывы маюць свае асаблівасці, якія ў першую чаргу абумоўлены асобаснымі якасцямі непаўналетніх, іх статусам у граунутраных спраў. Для павышэння эфектыўнасці работы ва ўказаным напрамку прадугледжана выкарыстанне магчымасцей раённага упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнаму абслугоўванню насельніцтва ў частцы выкарыстання вакансій, выдзеленых у летні перыяд для працаўладкавання непаўналетніх. Акрамя таго, забяспечваецца ўзаемадзеянне ўстаноў адукацыі, культуры, спорту і турызму Лепельскага раёна для арганізацыі вольнага часу і максімальнай занятасці непаўналетніх, а таксама па выяўленні і ўстараненні прычын і ўмоў, якія спрыяюць п'янству, наркаманіі, таксікаманіі і іншых правапарушэнняў сярод непаўналетніх.
Так, за мінулы перыяд 2020 года па стане на 11 мая ўжо выяўлена 12 падлеткаў, якія ўжывалі спіртныя напоі ў грамадскіх месцах, у дачыненні да якіх складзены пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, прадугледжаных арт. 17.3 КоАП Рэспублікі Беларусь, і з якімі цяпер ІУН Лепельскага РАУС праводзіць індывідуальную прафілактычную работу. Артыкулам 17.3 КоАП Рэспублікі Беларусь за распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва прадугледжаны штраф у памеры да васьмі базавых велічынь, за знаходжанне на працоўным месцы ў працоўны час у стане алкагольнага ап'янэння прадугледжаны штраф у памеры ад адной да дзесяці базавых велічынь, а пры здзяйсненні ўказаных правапарушэнняў паўторна на працягу аднаго года прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ад двух да пятнаццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт (прымяняецца да асоб, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту). За з'яўленне ў грамадскім месцы ў
за стан, вызваны спажываннем без прызначэння ўрача-спецыяліста наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў альбо спажываннем іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, што абражае чалавечую годнасць і грамадскую мараль, прадугледжаны штраф у памеры ад пяці да дзесяці базавых велічынь, за знаходжанне на працоўным месцы ў працоўны час у стане, вызваным спажываннем без прызначэння ўрача-спецыяліста наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў альбо спажываннем іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, прадугледжаны штраф у памеры ад васьмі да дванаццаці базавых велічынь, за спажыванне без прызначэння ўрача-спецыяліста наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў у грамадскім месцы альбо спажыванне іх аналагаў у грамадскім месцы, прадугледжаны штраф ад дзесяці да пятнаццаці базавых велічынь.
За
уцягванне непаўналетняга ў антыграмадскія паводзіны шляхам набыцця для яго алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва, а таксама іншае ўцягванне асобай, якая дасягнула васямнаццацігадовага ўзросту, загадзя непаўналетняга ва ўжыванне алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва альбо ў немедыцынскае ўжыванне моцнадзейных або іншых адурманьваючых рэчываў, у адпаведнасці са арт.17.4 КоАП Рэспублікі Беларусь прадугледжаны штраф у памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь.
Хочацца адзначыць, што са павелічэннем светлавога дня падлеткі, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту, забываюць пра тое, што ім знаходзіцца ў грамадскіх месцах у перыяд часу з 23:00 гадзін да 06:00 гадзін без суправаджэння бацькоў або асоб, якія іх замяняюць, забаронена законам. Па выяўленні такіх фактаў, у адпаведнасці са арт. 17.13 КоАП Рэспублікі Беларусь, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягваюцца законныя прадстаўнікі падлеткаў. За мінулы перыяд 2020 года ўжо выяўлена 5 падобных фактаў, з якіх аднаго законнага прадстаўніка ўжо двойчы прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці па вышэйуказаным артыкуле.
У адпаведнасці са арт.17.13 КоАП Рэспублікі Беларусь, невыкананне бацькамі або асобамі, якія іх замяняюць, абавязкаў па суправаджэнні непаўналетняга ва ўзросце да шаснаццаці гадоў альбо па забеспячэнні яго суправаджэння асобай, якая дасягнула паўналецця, у перыяд з дваццаці трох да шасці гадзін па-за межамі жылога памяшкання, цягне за сабой папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да двух базавых велічынь.
Штогод у летні перыяд на базе ўстаноў адукацыі Лепельскага раёна функцыянуюць лагеры з дзённым і кругласутачным знаходжаннем дзяцей. Сёлета плануецца праца 17 лагераў з дзённым знаходжаннем і два з кругласутачным знаходжаннем дзяцей.
Каб пазбегнуць здзяйснення падлеткамі правапарушэнняў у летні час, у траўні бягучага года ўсімі зацікаўленымі ведамствамі будзе вывучана занятасць падлеткаў, пра тое, дзе яны плануюць правесці лета, а таксама будзе аказвацца дапамога ў накіраванні падлеткаў у працоўныя брыгады, лагеры, вырашацца пытанне аб іх працаўладкаванні. Прыярытэт у гэтым напрамку будзе аддавацца непаўналетнім, з якімі ІДН праводзіць індывідуальную прафілактычную працу, і ў гэтым шмат што залежыць ад бацькоў падлеткаў, бо хто, як не яны, павінны пераконваць сваіх дзяцей аб неабходнасці занятасці на час летніх канікул.
Свідзінская Е.Г.
Участковы інспектар ІДН
Лепельскага РАУС
капітан міліцыі