З мэтай прыцягнення ўвагі шырокіх слаёў насельніцтва да праблем бытавога гвалту і сямейнага неблагопалучча, тлумачэння грамадзянам неабходнасці садзейнічання дзяржаўным органам у мінімізацыі наступстваў правапарушэнняў, што здзяйсняюцца на гэтай глебе, тлумачэння палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2014 года №122-З у рэдакцыі закона ад 04 студзеня 2022 года №151-З «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў» з 3 па 7 красавіка 2023 года на тэрыторыі Лепельскага раёна будзе праводзіцца асноўны этап рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Дом без гвалту!».

У рамках дадзенага мерапрыемства супрацоўнікі органаў унутраных спраў Лепельскага райвыканкама і спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, аддзела па адукацыі, УАЗ «Лепельская ЦРБ», а таксама розных арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў праінфармуюць грамадзян аб прававых нормах, якія дзейнічаюць у дадзенай сферы, дапамозе, якая аказваецца ахвярам гвалту, рабоце тэлефонаў даверу і іншае.

Упершыню акцыя «Дом без гвалту» была праведзена ў красавіку 2013 года і за шмат гадоў знайшла станоўчыя водгукі ва ўсіх зацікаўленых суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў. Яе штогадовае правядзенне ўключана ў Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендарнай роўнасці ў Рэспубліцы Беларусь на 2021–2025 гады, зацверджаны пастановай Савета Міністраў.

         З 12 ліпеня 2022 года ўступілі ў сілу змяненні і дапаўненні ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў». Асноўным змяненнем, якое дазваляе своечасова прымаць меры прафілактычнага характару да сямейных скандалістаў, з'яўляецца пастаноўка агрэсара на ўлік пасля першага прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці за здзяйсненне правапарушэння ў сферы сямейна-бытавых адносін. Такім чынам, на сённяшні дзень на ўліку ў Лепельскім

Аддзел унутраных спраў налічвае 118 асоб, якія прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнне ў сферы сямейна-бытавых адносін, тады як да ўступлення ў сілу змяненняў складала 40.

Таксама варта адзначыць, што зменены парадак прымянення ахоўнага прадпісання, цяпер прымяняць гэтую прафілактычную меру можна на стадыі падрыхтоўкі да разгляду справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, а таксама пры правядзенні праверкі ў адпаведнасці з патрабаваннем крымінальна-працэсуальнага заканадаўства альбо узбуджанай крымінальнай справы, г.зн. непасрэдна пасля здзяйснення правапарушэння.

Хацелася б адзначыць, што Лепельскі РАУС рэгулярна праводзіць комплексныя мерапрыемствы па недапушчэнні проціпраўных паводзін грамадзян у сферы сямейна-бытавых адносін.

         Напрыканцы хацелася б сказаць, паважаныя грамадзяне, калі Вы сталі ахвярай або сведкам хатняга гвалту, не чакайце трагедыі, звяртайцеся ў міліцыю 3-20-83, або 102. Таксама Вы можаце атрымаць дапамогу па тэлефоне даверу для пацярпелых ад хатняга гвалту аддзялення комплекснай падтрымкі грамадзян у крызіснай сітуацыі Дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання Лепельскага раёна» 3-49-20 штодня ў працоўныя дні з 08.00 да 17.00 гадзін.

Намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі

Лепельскага РАУС Аўтух А.В.