Штогод у жніўні павялічваецца колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх пасажыраў. Гэта абумоўлена масавай перавозкай дзяцей з месцаў адпачынку і аздараўлення. Невыкананне пры гэтым элементарных мер бяспекі (невыкарыстанне дзіцячых утрымліваючых прылад, рамянёў бяспекі, перавозка дзяцей да 12 гадоў на матацыклах і мапедах) прыводзіць да гібелі і траўмавання непаўналетніх.

         Падчас акцыі інспектары нагадаюць дарослым аб правілах бяспечнай перавозкі дзяцей і адказнасці за іх парушэнні. Растлумачаць кіроўцам правілы выкарыстання рамянёў бяспекі і дзіцячых утрымліваючых прылад, раскажуць аб прычынах і наступствах траўматызму малалетніх пасажыраў. Таксама ў дадзены перыяд супрацоўнікі ДАІ пракантралююць выкананне кіроўцамі правілаў бяспечнай перавозкі дзяцей і хуткасных рэжымаў.

         Праблемы гібелі і траўматызму непаўналетніх у ДТЗ застаецца вельмі актуальнай. За 7 месяцаў бягучага года на дарогах краіны загінулі 9 і атрымалі траўмы 76 дзяцей-пасажыраў. Пры гэтым 40% непаўналетніх перавозіліся з парушэннем устаноўленых правілаў.

Акрамя таго, перад пачаткам навучальнага года ДАІ праверыць стан школьных аўтобусаў і бяспеку іх маршрутаў, а таксама пракантралюе ўстараненне выяўленых недахопаў у стане вулічна-дарожнай сеткі паблізу устаноў адукацыі.