Колькасць загінулых у дарожна-транспартных здарэннях з удзелам пешаходаў за 8 месяцаў 2018 года ўзрасла ў цэлым па рэспубліцы (са 107 да 108).
Колькасць загінулых у дарожна-транспартных здарэннях з удзелам пешаходаў за 8 месяцаў 2018 года ўзрасла ў цэлым па рэспубліцы (са 107 да 108). Пры гэтым у цэлым па рэспубліцы ўзрасла колькасць ДТЗ па віне пешаходаў (з 237 да 265), загінулых (з 72 да 80) і параненых (са 170 да 192) у іх людзей.
Асноўнымі прычынамі, якія спрыяюць здзяйсненню ДТЗ з удзелам пешаходаў, з'яўляюцца:
- нечаканы выхад пешахода на праезную частку дарогі з-за перашкод, якія замінаюць агляду кіроўцы;
- пераход праезнай часткі ва ўстаноўленым месцы або на забаронны сігнал святлафора;
- знаходжанне пешаходаў у стане алкагольнага ап'янэння;
- парушэнне кіроўцам правілаў праезду пешаходных пераходаў;
- невыкарыстанне пешаходам у цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў.
Увечары, калі машыны рухаюцца з уключаным святлом фар, пешаходу трэба быць асабліва асцярожным на нерэгулюемым скрыжаванні або пешаходным пераходзе, бо асляпленне святлом сустрэчных аўтамабіляў, вулічным асвятленнем, якое адлюстроўваецца ад мокрай праезнай часткі, або цёмнае адзенне не дазваляе своечасова ўбачыць чалавека на дарозе. У цемры небяспека здзяйснення наезду павялічваецца ў параўнанні са светлым часам сутак у 9 разоў. Таму ўзнікае неабходнасць зрабіць пешаходаў як мага больш заўважнымі. Менавіта сродкі пасіўнай бяспекі са святлоадбівальных элементаў (падвескі, павязкі, камізэлька і інш.) дапамагаюць грамадзянам пазбягаць ДТЗ. Важна, каб яны не былі закрыты складкамі адзення, сумкай або парасонам. Пры гэтым выкарыстанне флікераў не дае права парушаць ПДД і беспадстаўна выходзіць на праезную частку!
З мэтай мінімізацыі негатыўных тэндэнцый у сферы бяспекі дарожнага руху, павышэння эфектыўнасці працы органаў унутраных спраў па ліквідацыі прычын і ўмоў дарожна-транспартнага траўматызму з удзелам пешаходаў, у перыяд часу з 28 верасня па 5 кастрычніка 2018 года праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Стань заўважней!».
Нагадваем, што да пешахода, асобы, якая кіруе веласіпедам, гужавым транспартным сродкам або ўдзельнічае ў дарожным руху і не кіруе транспартным сродкам, які дапусціў парушэнне ПДР, прымяняецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе папярэджання альбо штрафу ў памеры ад адной да трох базавых велічынь (базавая велічыня ў цяперашні час складае 24 рублі 50 капеек), а ў выпадку знаходжання пешахода ў стане алкагольнага ап'янення, альбо адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкі (асведчавання) – ад трох да пяці базавых велічынь.