Рэспубліканская спартакіяда сярод спецыялізаваных школ па бегу на лыжаролерах і кросе ў Гарадку 12-16 верасня збярэ каля 200 юных спартсменаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Гарадоцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Віктар Бабкоў.

Рэспубліканская спартакіяда сярод спецыялізаваных школ па бегу на лыжаролерах і кросе ў Гарадку 12-16 верасня збярэ каля 200 юных спартсменаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Гарадоцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Віктар Бабкоў.

На адкрытае першынство прыедуць удзельнікі не толькі з Беларусі, але чакаюцца госці і з Расіі (Маскоўская і Ноўгарадская вобласці). Усяго возьмуць удзел каля 13-15 каманд, у тым ліку тыя, якія выступяць па-за залікам. Пазмагаюцца за прызавыя месцы юнакі і дзяўчаты 2001-2004 гадоў нараджэння.

У праграме індывідуальная гонка класічным стылем, спрынт каньковым ходам і крос. Каманда-пераможца атрымае кубак, іншыя ўдзельнікі - медалі і дыпломы. Акрамя таго, на сёлетняй спартакіядзе будзе арганізаваны семінар з трэнерамі спартыўных школ.

"У Беларусі штогод праходзіць тры такога роду спаборніцтвы: у зімовы перыяд два этапы і летняе першынство. З 2015 года (пасля таго, як увялі лыжаролерную трасу) усе этапы спартакіяда праводзяць у Гарадку. Цяпер да нас прыедуць каля 200 спартсменаў, - распавёў Віктар Бабкоў. - Такія спаборніцтвы вельмі важныя, бо з'яўляецца магчымасць паглядзець рэйтынг школ, убачыць іх узровень падрыхтоўкі, з трэнерамі абмеркаваць праблемы ў спорце і планы на будучыню".

Лыжаролерная траса размешчана ва ўрочышчы Вераб'ёвы горы. Яе адкрылі ў 2015 годзе. Працягласць колаў трасы - 7,5 км, 5 км, 3 км, 2,5 км і 1,5 км. Шырыня палатна - 7 м. Гэта самая вялікая сярод беларускіх трас. Найбольшы перапад вышынь складае 28 м. Колькасць уздымаў і спускаў вар'іруецца на розных дыстанцыях.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)