На гэты раз месцам душэўнай сустрэчы стала вёска Студзёнка, дзе пражывае даўгажыхарка Крыцкая Марыя Фёдараўна

Наведалі і павіншавалі лепельчанку Наталля Іванова, дырэктар ДУ "СЦ сацыяльнага абслугоўвання Лепельскага раёна", Алена Жарнасек, інспектар па асноўнай дзейнасці цэнтра, а таксама Васіль Пшэнка, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання ветэранаў.

Марыя Фёдараўна з вялікай радасцю сустрэла гасцей і падзялілася сакрэтам свайго аптымізму.

Шмат працаваць, добра і смачна харчавацца, верыць у Бога, радавацца кожнаму дню - такі савет дала землякам даўгажыхарка.