У рамках Марафону моладзі і студэнцтва актывісты са школьнікаў і моладзі Лепеля прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Разам з бацькамі» і навялі ідэальны парадак у двары на вуліцы Чуйкова.
Што зроблена?Прыбрана леташняя лістота і сухія галінкі
Прыведзены ў парадак газоны і клумбы
Ачышчаны дарожкі і дзіцячая пляцоўка
Летні суботнік прайшоў на ўра! Сонца, добры настрой і камандная праца дапамаглі справіцца з задачамі хутка і весела. Маладое пакаленне Лепеля даказала, што можа клапаціцца пра родны горад без напамінаў з боку дарослых.
Жыхары вуліцы Чуйкова ўжо ацанілі пераўтварэнне і кажуць вялікі дзякуй юным валанцёрам!
Брава, рабяты! Так трымаць!