З пачатку 2026 года ў Віцебскай вобласці адбылося больш за 200 пажараў, у якіх загінула больш за 30 чалавек.


Асноўнымі прычынамі пажараў застаюцца:
– парушэнне правілаў эксплуатацыі (уладкавання) печанага ацяплення;
– парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання;
– неасцярожнае абыходжанне з агнём, у тым ліку пры курэнні.
Акцыя пройдзе з мэтай павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, зніжэння рызык гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку пажараў па прычыне невыканання асноў бяспекі жыццядзейнасці, асветы грамадзян у дадзеным напрамку і інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, а таксама папярэджання правапарушэнняў, здзяйсняемых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янэння.
Акцэнт акцыі будзе накіраваны на абследаванне проціпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, правядзенне з імі інструктыўна-тлумачальнай работы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі, а таксама інфармаванне насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі.
У перыяд правядзення акцыі кожны жадаючы можа звярнуцца ў Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання проціпажарнага стану свайго жылля