Сёння радасная сустрэча прайшла ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту "Святліца". Сюды з прыемнай місіяй прыехалі старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч, яго намеснік Вераніка Хомбак, а таксама кіраўнікі прадпрыемстваў, службаў і прыватнага бізнесу.

Віншаванні, падарункі, душэўныя гутаркі, навагоднія кампазіцыі - гэтым быў напоўнены візіт гасцей у Святліцу.

- Каляды, Новы год усе намі любімыя святы. Не важна, які твой узрост. І дарослыя, і дзеці аднолькава любяць гэты час. Людзі пажылога ўзросту таксама хочуць свята. Маладосць праходзіць з гадамі, але ў душы ўсё роўна застаецца чаканне чароўнага, добрага, светлага... Кожны чалавек чакае шчасця, дабра. Няхай у 2025-м годзе ва ўсіх беларусаў збудуцца самыя запаветныя жаданні для таго, каб мы маглі жыць далей, дапамагаць нашым дзецям і мацаваць дзяржаву, – адзначыў кіраўнік раёна.