З мэтай прыцягнення ўвагі шырокіх слаёў насельніцтва да праблем хатняга гвалту і сямейнага неблагопалучча, тлумачэння грамадзянам неабходнасці садзейнічання дзяржаўным органам у мінімізацыі наступстваў правапарушэнняў, што здзяйсняюцца на гэтай глебе, тлумачэння палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2014 года №122-З у рэдакцыі закона ад 04 студзеня 2022 года №151-З «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў» з 11 па 17 мая 2026 года на тэрыторыі Лепельскага раёна будзе праводзіцца асноўны этап рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Дом без гвалту!».

У межах дадзенага мерапрыемства супрацоўнікі органаў унутраных спраў Лепельскага райвыканкама і спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, аддзела па адукацыі, УАЗ «Лепельская ЦРБ», а таксама розных арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў праінфармуюць грамадзян аб прававых нормах, якія дзейнічаюць у дадзенай сферы, дапамозе, якая аказваецца ахвярам гвалту, рабоце тэлефонаў даверу.
Упершыню акцыя «Дом без гвалту!» была праведзена ў красавіку 2013 года і за шмат гадоў знайшла станоўчыя водгукі ва ўсіх зацікаўленых суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў.
    З 12 ліпеня 2022 года ўступілі ў сілу змяненні і дапаўненні ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў». Асноўным змяненнем, якое дазваляе своечасова прымаць меры прафілактычнага характару да сямейных скандалістаў, з'яўляецца пастаноўка агрэсара на ўлік пасля першага прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці, за здзяйсненне правапарушэння ў сферы сямейна-бытавых адносін. Так на сённяшні дзень на ўліку ў Лепельскім РАУС стаіць 99 асоб, якія прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнне ў сферы сямейна-бытавых адносін.
Таксама варта адзначыць, што асаблівую ролю адыгрывае парадак прымянення ахоўнага прадпісання, які дазваляе ізаляваць пацярпелага ад правапарушальніка на тэрмін да 30 сутак, з моманту здзяйснення хатняга гвалту. У 2025 годзе прыменена 78 ахоўных прадпісанняў, з якіх у 10 выпадках выяўлены факты парушэнняў патрабаванняў ахоўнага прадпісання, за што грамадзяне прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 2 арт. 10.1 КоАП Рэспублікі Беларусь. У бягучым годзе прыменена 33 ахоўных прадпісанняў, у 2 выпадках выяўлены факты парушэнняў, за што грамадзяне, якія іх парушылі, таксама прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.