30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі бюджэт у студзені-жнівень бягучага года выкананы з прафіцытам Br1,3 трлн., або 0,9% да ВУП. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве фінансаў Беларусі. Прафіцыт бюджэту сектара органаў дзяржаўнага кіравання за названы перыяд дасягнуў Br5,1 трлн., або 3,3% ВУП. Даходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br27,2 трлн., або 80,8% гадавога плана, даходы бюджэту сектара органаў дзяржкіравання склаліся ў суме Br62 трлн., або 75,6% гадавога плана. За студзень-жнівень 2011 года ў бюджэт сектара органаў дзяржаўнага кіравання паступіла ПДВ на суму Br13,8 трлн., або 72,2% гадавога плана. Падатку на прыбытак паступіла Br4,6 трлн. (68,6%). Акцызы паступілі ў суме Br3,3 трлн., або 61,9% гадавога плана. Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі Br8 трлн., або 110,4% гадавога плана. Паступленні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва ацэнены ў Br17,2 трлн., або 66,4%. Па стане на 1 верасня, запазычанасць па падатках і зборах склала Br44,2 млрд. і паменшылася за жнівень на Br11,9 млрд. Выдаткі бюджэту сектара органаў дзяржаўнага кіравання за студзень-жнівень 2011 года склалі Br56,9 трлн., або 64,2% гадавога плана, выдаткі рэспубліканскага бюджэту - Br25,8 трлн., або 64%. Выдаткі на агульнадзяржаўную дзейнасць дасягнулі Br7 трлн. (64,3%), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі - Br8,5 трлн. (66%). На фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі, Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва) накіравана Br34,3 трлн. (63,7%).-0-

БЕЛТА